chegor ([info]chegor) wrote,
@ 2009-07-22 15:45:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:Armin Van Buuren / In and Out of Love (Radio Edit)
Entry tags:Украіна, піва

Цёмнае піва і прэзідэнт Украіны

Тут вось тэма недасяжнасці прэзідэнтаў узнялася ў фрэндстужцы. А мне ўспомнілася як я  выпадкова ледзь не ўзяў аўтограф у спадара Юшчанкі. Адзінае што перашкодзіла?
Правільна - піва! А зараз падрабязней.
Карацей у энным годзе занесла нас у Кіеў на фэст Краіна Мрій. І ў апошні дзень неяк усе мяне пакінулі/ з'ехалі ў Беларусь. Пабадзяўшыся, узяўшы інтэрвью ў "Троіцы" і сустрэўшы знаёмага з гурта "Carpatiana" засеў я на парапеце лесьвіцы выпіць набытае за апошнія грошы піва. "Біла Ніч" - гэта важна.
А тут хопа - нейкі невялічкі натоўп чэша па лесьвіцы ўверх.


Вакол нейкія людзі. Якія бяруць аўтографы, нешта ў яго выпрошваюць, фоткаюць. А ў мяне ў адной руцэ піва (толькі-толькі адкрытае), у другой фоцік а на пузе пасьведчаньне "прэса".
Ну думаю - дайка падыйду бліжэй.


У выніку, стаўшы літаральна корпус у корпус з прэзідэнтам Украіны і вытрымліваючы паўзу пакуль ён адказваў на пытанне нейкіх тэлевізіёншчыкаў, стаў думаць. У галаве праносіліся варыянты ад "ну чыста аўтограф узяць" да "спадара прэзідэнт адкажыце на пытанне рэсурса ххх".


І вось тут мяне напаткала самае вялікае западло. Помніце пра піва? Адна рука - фоцік, другая піва. А як дастаць нататнік? Вось пакуль я разважаў над дыялектыкай жыцця нейкі ахоўнік вельмі ціха і дастаткова ветліва сказаў штосьці ў стылі "ты чо афігеў" і неяк хуценька адціснуў на метр.

Але ж ну не кідаць жа ш піва было, правільна? А магчыма трэба было проста адразу прапанаваць прэзідэнту халоднага піва...




(3 comments) - (Post a new comment)


[info]je_suis_la_vie
2009-07-22 01:35 pm UTC (link)
Слушний текст і фото ти запостив, френде. :) Як найкраще до теми мого посту http://je-suis-la-vie.livejournal.com/87765.html
Я візьму твій на кроспост? Не заперечуєш? :))

(Reply to this) (Thread)


[info]chegor
2009-07-22 07:36 pm UTC (link)
калі ласка!

(Reply to this) (Parent)


[info]mischko
2009-07-22 01:59 pm UTC (link)
прикольно, що до революції про нього казали, що любить від дому (жив він на Софіївському майдані) до ВР пішки ходити.

(Reply to this)


(3 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…